Дыскусія: Нечаканыя пытанні пра Халакост

Што можа ведаць звычайны чалавек пра Халакост у Беларусі? І ці трэба нешта ведаць? Наколькі траўматычны досвед мінулага пасуе да інтарэсаў новага пакалення, і як размаўляць з тымі, кто не мае сістэмных гістарычных ведаў, альбо імкнецца выключна да гістарычных цікавостак? Як адказваць на складаныя пытанні пры адсутнасці масштабнай апрацоўкі  тэмы Халакоста беларускімі гісторыкамі?

Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна абвясціла ў мінулым годзе пра набор на курсы гідаў, якія маглі бы распавесці пра Мінскае гета і Трасцянец, два месцы памяці, якія ўвесь час набываюць новыя значэнні. Ці паспяховы гэты эксперымент з пошукам гідаў, які ён?

Прапануем вашай ўвазе публічную дыскусію паміж навукоўцамі і ўдзельнікамі курсаў гідаў Гістарычнай майстэрні пра ўласны досвед успрыняцця тэмы Халакосту ў Беларусі і спрэчныя пытанні вакол яе.

У дыскусіі прымаюць удзел гісторыкі:

Ганна Багданава (гістарычны факультэт БДУ)
Аляксандр Далгоўскі (Гістарычная майстэрня)
Ірына Кашталян (Гістарычная майстэрня)
Кузьма Козак (Гістарычная майстэрня)
Сяргей Новікаў (МДЛУ)

Мадэратар – Аляксей Братачкін (ЕСLAB)

Дыскусія адбудзецца ў памяшканні Гістарычнай майстэрні імя Леаніда Левіна (вул. Сухая, 25), 18 мая, 15:00.

Уваход вольны. 

 

 

Фотографии: