20 год Гістарычнай майстэрні: выстава "Лагер смерці Трасцянец: гісторыя і памяць"

Мы працягваем разам з вамі ўзгадваць найважнейшыя падзеі да 20-годдзя Гістарычнай майстэрні імя Леаніда Левіна.
13 сакавіка 2017 года ў Беларускім дзяржаўным музее гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбылося адкрыццё беларуска-нямецкай перасоўнай выставы “Лагер смерці Трасцянец. Гісторыя і памяць».
Выстава “Лагер смерці Трасцянец. Гісторыя і памяць» - гэта нямецка-беларускі праект, які ўшаноўвае памяць ахвяр і знаёміць з развіццём культуры памяці Беларусі і краін Еўропы.
У ім таксама разглядаецца тапаграфія забойстваў і злачынцы. Яго мэта - замацаваць Малы
Трасцянец у грамадскім успрыманні як агульнаеўрапейскае месца памяці. 
Ініцыятарамі выступілі Міжнародны адукацыйны цэнтр у Дортмундзе і Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау. Значную ролю ў яго стварэнні адыгралі Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама фонд "Помнік забітым яўрэям Еўропы". 
Выстава стваралася ў 2014-2016 гг. і пасля ў 2016-2020 гг. экспанавалася ў звыш 20 гарадах Беларусі, Нямеччыны, Аўстрыі, Чэхіі і Швейцарыі.
Алічбаваны варыянт выставы даступны на чатырох мовах: 
Беларускай - https://trostenez.org/by/ausstellung/,
Рускай - https://trostenez.org/ru/ausstellung/.

Фотографии: