Незабытыя: прысвячэнне ахвярам нацызму

Клубны дом «Адкрытая душа» запрашае 18 мая ў 17 гадзін у зум на размову пра малавядомую катэгорыю ахвяр нацызму – людзей з асаблівасцямі псіхічнага развіцця.

Вы пачуеце выступы па тэмах:

  • "Эксперыменты над разумова пашкоджанымі людзьмі ў нацысцкіх лагерах смерці ў Еўропе" (Вікторыя Латышава)
  • "Забойствы псіхічна хворых на тэрыторыі Беларусі ў перыяд нацыянал-сацыялізму" (Аляксандр Далгоўскі)
  • "Новае ў адукацыі: Ахвяры нацызму - пацыенты псіхіятрычных лякарняў" (Ірына Кашталян)

Пасля выступаў можна будзе абмяняцца меркаваннямі, задаць пытанні экспертам.

Каб трапіць на падзею, трэба прайсці невялікую папярэднюю рэгістрацыю да 18-га мая 11-00 гадзін:

напісаць асабістае паведамленне Паўлу - https://vk.com/id569695990;
альбо даслаць паведамленне ў viber, telegram - +375257687124,
або на пошту nepavelp@gmail.com.
У дзень мерапрыемства, з самай раніцы 18-га мая вам будзе дасланая спасылка на відэаканферэнцыю zoom зручным для вас чынам.

Пра выступоўцаў:

Аляксандр Далгоўскі – гісторык, намеснік кіраўніка праекта "Гістарычнай майстэрні імя Леаніда Левіна" Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра ім. Ёханэса Рау, адказны за электронны архіў і суправаджэнне перасоўнай выставы "Лагер смерці Трасцянец. Гісторыя і памяць".

Ірына Кашталян - гісторык, кіраўнік праекта «Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна» Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра ім. Ёханэса Рау, спецыяліст па адукацыйных праграмах.

Вікторыя Латышава – гісторык. Даследаваннем праблемы займаецца больш за 10 гадоў. Удзельніца праекта «Знішчэнне псіхічнахворых ў Беларусі: 1941 - 1944», А. Фрыдман, Р. Худеманн. Фонд Г. Хенкель, Федэратыўная Рэспубліка Германія. Адзін з вынікаў праекта – кніга: Diskriminiert - vernichtet - vergessen. Behinderte in der Sowjetunion, unter nationalsozialistischer Besatzung und im Ostblock 1917 - 1991. Herausgegeben von Alexander Friedman und Rainer Hudemann. Frany Steiner Verlag, Stuttgart 2016. Мае шэраг публікацый па тэме, у тым ліку і на рускай мове.

Мерапрыемства адбываецца ў межах (не)псіхіятрычны фестываль "Галасы" - гэта платформа, якая аб'ядноўвае ўсіх, хто ставіцца неабыякава да тэмы псіхічнага (не)здароўя.

Удзел у канферэнцыі - вольны/donation (усе сродкі будуць скіраваныя на развіццё цэнтра рэабілітацыі для людзей з псіхічнымі захворваннямі opensoul.by).
Спасылка для пераводу сродкаў donation: https://imenamag.by/projects/clubhouse

Фотографии: