Новости

Семінар для будучых гідаў па Мінскаму гета і Трасцянцу

Семінар для будучых гідаў па Мінскаму гета і Трасцянцу

23 лютага адбыўся ўжо трэці занятак для гідаў-перакладчыкаў у Гістарычнай майстэрні. Адзначым, што на кожным такім занятку для слухачоў выступаюць не толькі гісторыкі-спецыялісты па тэме Халакосту, але і метадысты экскурсазнаўства. Усе разам яны фармуюць у наведвальнікаў складаную карціну ўспрыняцця гісторыі Мінскага гета і Трасцянца з тым, каб пасля экскурсаводы знаёмілі турыстаў з тэмай, валодаючы сучаснымі ведамі, маючы ўяўленне як працаваць са складанымі пытаннямі зацікаўленых.

Выстава “Вайна і любоў” ў Полацку

Выстава “Вайна і любоў” ў Полацку

14 лютага ў сімвалічны дзень Дзень усіх закаханых у краязнаўчым музеі Полацка адчынілася выстава, прысвечаная гэтай тэме, -- “Вайна і любоў”. Яна заснаваная на лістах сям’і Левіных ваеннага часу і апавядае пра перажыванні бацькоў Моні і Ліль, а таксама маленькіх Мацільды і Лёні, пазней вядомага архітэктара.

Выстава аб выратаванні падчас Халакосту

Выстава аб выратаванні падчас Халакосту

З 25 студзеня ў Гістарычнай майстэрні можна пазнаёміцца з выставай “Па загадзе сэрца - Аспекты выратавання на акупаваных савецкіх тэрыторыях у гады Халакоста”, створанай Міжнароднай школай вывучэння Халакосту Яд-Вашэм (Ізраіль).  Яна ўяўляе сабой серыю панэляў, якія знаёмяць наведвальнікаў з канкрэтнымі гісторыямі выратавання яўрэяў не толькі на тэрыторыі Беларусі, але таксама Літвы, Латвіі, Украіны, Расіі і Польшчы.

Круглы стол па методыках выкладання гісторыі Другой сусветнай вайны

Круглы стол па методыках выкладання гісторыі Другой сусветнай вайны

Запрашаем настаўнікаў, выкладчыкаў гісторыі і грамадазнаўства да ўдзелу ў круглым стале “Сучасныя метадычныя падыходы да вывучэння Другой сусветнай вайны”, які адбудзецца ў Гістарычнай майстэрні, па адрасе вул. Сухая, 25,
 

22 лютага (пятніца) з 14 да 17 гадзін

Асноўная мэта мерапрымства – абмен вопытам актыўных адукатараў, якія працуюць з тэмай, абмеркаванне перспектыў стварэння новых дыдактычных матэрыялаў.

Літаратурныя чытанні і размова з Габрыэлем Хаймам

Літаратурныя чытанні і размова з Габрыэлем Хаймам

6 лютага 2019 г. шматлікія зацікаўленыя слухачы сабраліся для размовы пра кнігу «Я не хачу чарнічнага торта, я толькі хачу з’ехаць адсюль. Мацярынская любоў у лістах» швейцарскага аўтара Габрыэля Хайма ў бібліятэцы імя А. С. Пушкіна. Папярэдне кніга і гісторыя яе стварэння былі прадстаўлены на стэндзе Пасольства Германіі ў рамках Міжнароднай кніжнай выставы ў Мінску. Напярэдадні, 05.02.19, адбыліся літаратурныя чытанні для студэнтаў Мінскага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Другая сустрэча для гідаў-экскурсаводаў

Другая сустрэча для гідаў-экскурсаводаў

5 лютага адбыўся яшчэ адзін цікавы семінар для экскурсаводаў па тэме Мінскага гета і Трасцянца. Адбыліся два лекцыйных заняткі. На першай лекцыі “Определение экскурсии, признаки, классификация экскурсий. Сравнение экскурсии и интерпретации” Святлана Машчанка зрабіла паглыбленне ў методыку экскурсазнаўства і класіфікацыю экскурсій. Тэаретычны матэрыял дапаўняўся прыкладамі з ўласнага вопыта правядзення экскурсій.

Социальный проект "Помнить ради будущего. Диалог трех поколений"

Социальный проект "Помнить ради будущего. Диалог трех поколений"

Незаметно пролетел первый месяц 2019 года. Для тех, чья жизнь так или иначе была связана с производством, не секрет, что первый месяц – показателен для дальнейшей работы, и зачастую является флагманом в последующей деятельности. И минувший январь, наполненный мероприятиями на любой вкус, надеемся не станет исключением для участников проекта «Помнить ради будущего. Диалог трех поколений». Ни морозная погода, ни проблемы со здоровьем не стали помехой для встреч в Исторической мастерской имени Леонида Левина.

Литературные встречи с Габриэлем Хаймом

Литературные встречи с Габриэлем Хаймом

В рамках сопроводительной программы к выставке «Лагерь смерти Тростенец. История и память» Историческая мастерская организовывает серию встреч со швейцарским публицистом и режиссёром Габриэлем Хаймом. 

В Минске почтили память жертв Холокоста

В Минске почтили память жертв Холокоста

25 января в Минске прошли мероприятия, приуроченные к  Международному Дню памяти жертв Холокоста. В них приняли участие бывшие узники национал-социализма, свидетели военных событий, историки, педагоги, представители разных конфессий и дипломатических миссий.

Открытие мероприятий состоялось в Религиозном объединении общин прогрессивного иудаизма, где бывшие узники гетто, концлагерей, свидетели военных событий зажгли шесть памятных свечей, которые символизируют шесть миллионов евреев, погибших во время Холокоста.

Да Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакосту

Да Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакосту

Чарговае спатканне ў межах праекту «Памятаць дзеля будучыні. Дыялог трох пакаленняў» адбылося пад знакам Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакосту. У Гістарычнай майстэрні сабраліся былыя вязні Мінскага гета, канцлагераў і моладзь. Разам з вядучым Кузьмой Казаком распачаўся дыялог пра трагічныя месцы ваенных падзей менавіта на тэрыторыі Беларусі. Кіраўнік Мінскага гарадскога яўрэйскага дабрачыннага аб’яднання «Гілф» Фрыда Рэйзман, як былы вязень Мінскага гета, выказала свой балючы аповяд пра амаль 100 тысяч забітых яўрэяў.

Страницы