Запрашаем валанцераў у летнік па прыборцы яўрэйскіх могілак у Ізабеліне

Таварыства аховы помнікаў запрашае ў летнік па ўпарадкаванні яўрэйскіх могілак у Ізабеліне:
- даты заездаў: 12-25 ліпеня (асноўная праца на іўдзейскіх могілках); а таксама 27 ліпеня - 5 жніўня (асноўная праца на пратэстанцкіх могілках);
- задача: прывядзенне ў парадак старадаўніх іўдзейскіх і пратэстанцкіх могілак для далейшага надання ахоўнага статуса;
- пражыванне: агратурыстычная сядзіба, умовы камфортныя;
- забеспячэнне: арганізатары дапамагаюць з даездам,забяспечваюць харчаванне і культурную праграму;
- як патрапіць? Трэба зарэгістравацца па спасылцы 
https://docs.google.com/…/1FAIpQLSeHX2u5EE6PXyIdLx…/viewform
альбо праз кантакты каардынатараў. 
Працы на пратэстанцкіх могілках: Алесь Крота (ales.krot@gmail.com, +375 29 3829002)
Працы на іўдзейскіх могілках: Віталь Амяльковіч (amialkovich@gmail.com, +375 29 6903474)
Каардынатар ад Таварыства: Юрый Меляшкевіч (meliashkevich@gmail.com, +375 29 1694811)

Будзем радыя Вашаму ўдзелу!