Запрашаем на прэзентацыю кнігі Прамоўленая гісторыя

На чарговай сустрэчы Клуба вуснага гісторыка 16 сакавіка у 18.30 будзе прадстаўлена методыка біяграфічнага аналізу вусных успамінаў на прыкладзе прамоўленай аўтабіяграфіі Ганны Цэван – беззямельный сялянкі з палескай вёскі, якая стала старшынёй сельскага Савета. Методыка базуецца на аналізе канфігурацый біяграфічнага наратыву, раскрываецца праз выяўленне храналагічных маркераў, траўм, лакун, гендэрных і сюжэтных асаблівасцей, камунікатыўных стратэгій, адказвае на пытанні як гаворыць апавядальнік? для чаго гаворыць? і  пра што гаворыць? Яна раскрывае тыповыя і ўнікальныя сюжэты беларускай гісторыі  мінулага стагоддзя.

Прамоўленая аўтабіяграфія Ганны Цэван з’яўляецца адной з 16-ці гісторый, што увайшлі у кнігу “Прамоўленая гісторыя. ХХ ст. у памяці жыхароў беларускай вёскі”, якая будзе прэзентавана падчас сустрэчы.

Выступоўцы – Вольга Іванова, Вольга Лабачэўская, Ірына Кашталян.

 

Фотографии: