Прэзентацыя кнігі “Першыя саветы”

5 лістапада ў 18:30 у межах Клуба вуснага гісторыка ў Гістарычнай майстэрні імя Леаніда Левіна (вул. Сухая, 25)  будзе ўпершыню прэзентавана кніга “За першымі саветамі”: Польска-беларускае памежжа 1939-1941 гг. у вусных успамінах жыхароў Беларусі”.

Гэтае выданне прадстаўляе бачанне падзей восені 1939 г. і савецкай палітыкі ў Заходняй Беларусі ў 1939–1941 гг. вачыма непасрэдных сведак гісторыі, колішніх грамадзянаў Польшчы, пераважна беларусаў і палякаў, якія ў выніку пачатку Другой сусветнай вайны сталі грамадзянамі СССР. Такі ракурс дазваляе ацаніць гістарычныя факты з агульначалавечай перспектывы.

Выступае адзін са стваральнікаў зборніка - доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук. Мадэруе Зміцер Лукашук, рэдактар “Еўрарадыё”. Галасы сведкаў загучаць дзякуючы акторам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра ім. Янкі Купалы Дзіяны Камінскай і Дзмітрыя Тумаса.

Усе жадаючыя змогуць задаць пытанні.

Уваход вольны.

 

 

Фотографии: