Вусная гісторыя ў дакументалістыцы

30 лістапада ў 18:30 у Гістарычнай майстэрні ім. Л.Левіна адбудзецца чарговае паседжанне Клуба вуснага гісторыка. Падчас яго будзе весціся размова са знакамітым рэжысёрам Міхаілам Жданоўскім ды прадстаўнікамі новага пакалення дакументалістыкі пра выкарыстанне метада вуснай гісторыі ў дакументальным кіно.

Беларуская дакументалістыка налічвае не адзін дзясятак гадоў, а студыя «Летапіс» вядома большасці беларусаў. Адсюль выйшла «Дарога на Курапаты» рэжысёра Міхаіла Жданоўскага, самае яскравае на дадзены момант беларускае дакументальнае кіно з выкарыстаннем вуснай гісторыі, дзе візуальна ўвасобілася важнае навуковае адкрыццё месца масавага пахавання ахвяр рэпрэсій савецкага часу.

На паседжанні ўвага будзе звернута не толькі на кіно канца мінулага стагоддзя, але і на сучасныя тэндэнцыі: ці выкарыстоўваецца вусная гісторыя рэжысёрамі зараз, якія тэмы закранаюцца творцамі і ці мае цяпер дакументальнае кіно хоць якое ўздзеянне на грамадства.

Гасцямі Клуба на гэты раз стануць рэжысёры Міхаіл Жданоўскі, Ягор Сурскі ды Алесь Лапо.

Фотографии: