Воркшоп для маладых навукоўцаў у Яд-Вашэме

Аспірантаў і тых, хто абараніў дысертацыю на працягу апошніх 5 гадоў, запрашаюць прыняць удзел 3-7 чэрвеня 2018 года ў міжнародным даследчыцкім воркшопе на тэму "Эга-дакументы ў савецкай сферы па Халакосце: выяўленне асабістых галасоў" ў Яд-Вашэм (Іерусаліме, Ізраіль). Больш пра патрабаванні да падачы заяўкі ў дададзеным файле. Дэдлайн падачы: 12 сакавіка. Арганізатары аплочваюць усе выдаткі акрамя страхавання.

Тэматычна воркшоп будзе прысвечаны Халакосту і яўрэйскаму жыццю ў Савецкім Саюзе падчас Другой сусветнай вайны, як гэта адлюстравана ў крыніцах ваеннага і пасляваеннага перыядаў, такіх як дзённікі, лісты, мемуары, успаміны, інтэрв'ю і звароты асоб да ўлады. Мерапрыемства тэрытарыяльна ахоплівае краіны былога Савецкага Саюза, у тым ліку тыя вобласці, якія былі акупаваны нямецкімі і румынскімі войскамі ў Другой сусветнай вайне. Гістарычныя тэмы могуць ўключаць у сябе наступныя (але не абмяжоўваюцца імі): выжыванне ва ўмовах акупацыі, гетаізацыя, яўрэйскія ваеннапалонныя і савецкія яўрэі ў лагерах смерці, яўрэі ў падпольным і партызанскім руху, гендэр і Халакост, лёс і вопыт яўрэйскіх сем'яў, адносіны яўрэяў з неяўрэямі, калабарацыя, эвакуацыя і яўрэйскае жыццё ў савецкім тыле, а таксама яўрэі ў Чырвонай Арміі.

 

 

Фотографии: 
Документы: