VI Міжнародны Форум "Галасы Гарадка: вайна, акупацыя, вызваленне"

22 чэрвеня, у Дзень памяці і смутку ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, адбыўся чарговы VI Міжнародны форум «Галасы Гарадка: вайна, акупацыя, вызваленне». На шляху ад Гістарычнай майстэрні мінская група ўдзельнікаў наведала помнікі памяці загінуўшым салдатам, ваеннапалонным, мірным жыхарам і яўрэям ў Красным, Маладзечна, затым Гарадку.

Другая палова форума «Сяброў Гарадка» прайшла з адзнакамі зробленага. Дырэктар прадстаўніцтва Дортмундскага міжнароднана адукацыйнага цэнтра Вольга Рэнш задаволена ўзмацненнем супрацоўніцтва. Гісторык Сяргей Старыкевіч набліжаецца да вызначэння месца масавага пахавання яўрэяў. Аляксей Жахавец прадставіў унікальныя фотаздымкі ваеннага Гарадка з японскай калекцыі. Ліна Цывіна паказала валанцёрскую работу на яўрэйскіх могілках. Парадавалі выніковасцю суседзі з Краснага і Лебедзева Ала Шыдлоўская і Антон Апанасевіч, якія фарміруюць на базе адукацыйных устаноў новыя адукацыйныя перспектывы.

У складзе каманды Гістарычнай майстэрні заўважаны як прафесійныя спецыялісты, так і моладзь.   Дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Андрэй Дземянюк перадаў гаспадарам Краснага і Гарадка дакументы, найноўшыя выданні супрацоўнікаў архіва і запрасіў да супрацоўніцтва. Старэйшы выкладчык гістарычнага факультэта БДУ Сяргей Каун акцэнтаваў увагу на галоўных момантах вызваляльнай аперацыі «Багратыён». Асаблівая ўвага на трагічнае мінулае была звернута былымі вязнямі нацысцкіх лагераў Рымай Гальперынай (Даманёўскае гета), Ларысай Александранка (Чарноўчыцкае гета), Яўгенам Хролам (канцлагер Маўтхаўзен), Сяргеям Ермаковым (шталаг 342), Зояй Давыдзенка, Інай Кулага (былыя малалетнія прымусовыя рабочыя). На гэтым таксама  была акцэнтавана і выстава Амбасады Польшчы «Вайна вачыма дзяцей». Іншы падыход быў выкарыстаны вядомым беларусім мастаком Юрыям Крупянковым праз зніклыя яўрэйскія вобразы ў выставе  «Памяць штэтлаў». 

Жыхар Гарадка Вячаслаў Шапавал прадставіў захаваныя ім гісторыі сваіх родных пра акупацыю і вызваленне вёскі. Ён жадае надаць ім  адукацыйны характар. Так, як гэта зрабіла праз арыгінальную кнігу «Война известная и неизвестная» настаўнік-метадыст Неаніла Цыганок, як і настаўнікі гісторыі мінскіх  гімназій  Данута Чупік і Даша Касякова.

Пакідалі Гарадок і яго форум з словамі ўдзячнасці да ўсіх хто яго падтрымаў. Ад арганізатараў маладзечынскіх і гарадокскіх устаноў, тых, хто шануе памяць і традыцыі зноў пачулі словы запрашэння да наступнага VII Міжнароднага форума ў Гарадку. 

Словы удзячнасці і да ММАЦ імя Йохануса Рау, якія праз праект «Дыялог трох пакаленняў» значна пашырылі фармат Міжнарожнага форума ад Гарадка да Вілейкі, Краснага, Парэча. Радуе, што ў наступным годзе да іх далучацца і новыя сябры.

Фотографии: