Валанцёрства: перспектывы і магчымасці

24 красавіка Гістарычную майстэрню перапоўнілі маладыя галасы. Мы сустракалі цэлую дэлегацыю з Лепеля, якая прыехала ў Мінск, каб паўдзельнічаць у мерапрыемсте “Валанцёрства: перспектывы і магчымасці”. Дабраахвотная актыўнасць можа быць задзейнічана ў самых розных сферах. Мы паспрабавалі зірнуць на ролю валанцёрста ў міжкультурным дыялогу і справе прымірэння: як валанцёрства можа садзейнічаць узаемаразуменню, дараванню і наладжванню дружалюбных адносінаў паміж грамадствамі, якія перажылі канфлікт і гвалт.

Прыкладам такой дзейнасці з’яўляецца праект міжнароднага працоўнага лагера “Internationales Jugendworkcamp ” https://www.ijwc.org/На мерапрыемстве прысутнічала кіраўніца праекта Ульрікэ Егэр, валанцёры праекта, Элла Падляпёнкіна, загадчыца аддзела сацыяльнай дапамогі Лепельскага ТЦСАН.

Імпульсам для дыскусіі стаўся паказ фрагмента дакументальнага фільма “Немцы вяртаюцца. Прымірэнне і пошук слядоў у Беларусі”. Фільм распавядае пра нямецкіх падлеткаў, якія разам са сваімі аднагодкамі з Беларусі займаюцца рамонтам дамоў пажылых людзей у сельскай мясцовасці, а таксама знаёмяцца з простым жыццём у беларускай глыбінцы. Падчас дыскусіі Ульрікэ Егэр распавяла, што праект, які першапачаткова планаваўся на год-два, працягваецца ўжо больш за 20 гадоў. Што абумовіла такую папулярнасць і запатрабаванасць, нягледзячы на тое, што ўдзельнікі праекта жывуць у вельмі простых і часам складаных умовах? Сваімі ўражаннямі ад удзелу ў праекце падзяліўся валанцёр працоўнага лагера, які звярнуў увагу на тыя перавагі, якія дае валанцёрства: развіццё сацыяльных кампетэнцый, адчуванне задаволенасці і сэнсу, сяброўства, новыя працоўныя навыкі. 

Ад самага пачатку праект развіваўся ў супрацоўніцтве з Лепельскім ТЦСАН. Пра перавагі супрацоўніцтва і медыятарскую ролю супрацоўнікаў ТЦСАН паміж удзельнікамі праекта распавяла загадчыца аддзела сацыяльнага абслугоўвання Элла Падляпёнкіна. А пра тое, як перажывалі перапалох удзельнікі праекту, для якіх рамантавалі дамы, расказала Вольга Андрэўна Храмянок з Лепеля. Для яе гэты праект стаўся файнай мажлівасцю камунікавання з моладдзю.
Напрыканцы мерапрыемства старшыня праўлення Лігі дабраахвотнай працы http://lyvs.by Вольга Шмігельская распавяла пра дзейнасць арганізацыі і магчымасцях валанцёрства ў Беларусі і іншых краінах.

 

 

Фотографии: