У Гістарычнай майстэрні гаварылі пра голад 1930-х – 1940-х гадоў

24 красавіка ў Гістарычнай майстэрні падчас паседжання Клуба вуснага гісторыка Ірына Раманава і Ірына Кашталян гаварылі пра яшчэ адну тэму з беларускай гісторыі, якую метад oral history можа дапамагчы вывучыць, -- голад 1930-х і 1940-х гадоў. Пасля грунтоўных дакладаў, якія базаваліся на сведчаннях відавочцаў і архіўных дакументах, была прэзентавана нядаўна апублікаваная крыніца па штодзённасці 1930-х гг. -- «Минский мужик. Что я видел в Советской России? Из моих личных наблюдений».

Пасля адбылася ажыўленая дыскусія, якая завяршылася падсумоўваючым выступам першага сакратара пасольства Украіны Івана Башняка, які заклікаў памятаць пра 85 год Галадамору, сумную дату 2018 году, агульную для народаў Беларусі, Малдовы, Расіі і Украіны.

 

Фотографии: