Сустрэча для гідаў у Нацыянальнай бібліятэцы

5 сакавіка прайшоў чарговы семінар для гідаў-перакладчыкаў, арганізаваны Гістарычнай майстэрняй па тэме Мінскага гета і Трасцянца. Мерапрыемства адбывалася на базе Нацыянальнай бібліятэкі, бо менавіта там да канца сакавіка знаходзіцца выстава “Лагер смерці Трасцянец. Гісторыя і памяць”. Першы занятак правеў адзін з яе стваральнікаў, гісторык Аляксандр Далгоўскі. Ён распавёў пра выставу, звярнуў увагу на метадычныя прыемы працы з ёй, а ўключэнні яе інфармацыі ў экскурсіі па Трасцянцу.

Другі занятак правяла Ганна Багданава, адзіны экскурсавод, атэставаны ў Беларусі па Трасцянцы, па аўтарскім маршруте “Каб памяталі...”. Спачатку эксперт пазнаёміла слухачоў з тыпалогіяй “цемнага” турызма (у былыя месцы знічтажэння), што патлумачыла сутнасць экскурсіі ў Трасцянец, чаканні яго наведвальнікаў. А потым яна падзялілася ўласным практычным вопытам правядзення эксурсій па згаданым маршруце.

Наступны раз нашых слухачоў чакаюць не менш цікавыя заняткі - экскурсазнаўства ад Святланы Машчанка і гісторыя будынка Гістарычнай майстэрні ад Кузьмы Козака.

 

Фотографии: