Семінар для будучых гідаў па Мінскаму гета і Трасцянцу

23 лютага адбыўся ўжо трэці занятак для гідаў-перакладчыкаў у Гістарычнай майстэрні. Адзначым, што на кожным такім занятку для слухачоў выступаюць не толькі гісторыкі-спецыялісты па тэме Халакосту, але і метадысты экскурсазнаўства. Усе разам яны фармуюць у наведвальнікаў складаную карціну ўспрыняцця гісторыі Мінскага гета і Трасцянца з тым, каб пасля экскурсаводы знаёмілі турыстаў з тэмай, валодаючы сучаснымі ведамі, маючы ўяўленне як працаваць са складанымі пытаннямі зацікаўленых.

Першую лекцыю правяла Святлана Машчанка, ад якой прысутныя даведаліся як метадычна граматна падрыхтаваць новы экскурсійны маршрут і тэкст да яго. Як і ў мінулыя разы, тэорыя спалучалася з практыкай.

Яе расповед працягнуў Кузьма Козак, які паглыбіў слухачоў у гісторыю Мінскага гета. Прысутныя разглядалі малазнаемыя фотаздымкі ваенных часоў і знаёміліся літаратурай, ўспамінамі пра паўсядзённасць у Мінскім гета.

 

Фотографии: