Прэзентацыя кнігі: "Памяць пра вайну: Трагічные старонкі"

Нягледзячы на ўзрост, былыя вязні нацызма дасюль актыўныя, змагаюцца за памяць, самастоўна рыхтуюць кніжныя выданні. 26 лютага Уладзімір Шакуцін - кіраўнік рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Рэха вайны" прэзентаваў новую кнігу "Память о войне: трагические страницы". Яна, як і папярэдняя, выйшла з друку з дапамогай Гістарычнай майстэрні. 
 

На гэты раз аўтар з дапамогай знойдзеных скупых архіўных матэрыялаў расказаў пра сваіх віцебскіх землякоў, пра змаганне за правы былых вязняў нацызму Беларусі. Гэту тэму дапоўнілі выступы супрацоўніка Гістарычнай майстэрні Кузьмы Козака, прафесара Эмануіла Іофе, кіраўніка грамадскага аб'яднання былых вязняў нацызму Партызанскага раёна г. Мінска "Лёс" Рэгіны Лаўровіч, аўтара кніг пра палескую трагедыю на Беларусі - Азарыцкі канцлагер - Аркадзія Шкурана, кіраўнікоў грамадскіх аб'яднанняў з Магілёва, калег і сяброў.

Падобная сустрэча не апошняя. У бліжэйшы час у Гістарычнай майстэрні адбудзецца прэзентацыя кнігі Аркадзя Шкурана пра Азарычы. Пра гэта будзе яшчэ паведамляцца інфармацыя на нашым сайце.

Фотографии: