3 кастрычніка адбылося паседжанне Клуба вуснага гісторыка

Клуб вуснага гісторыка вярнуўся з вакацый! 
3 кастрычніка адбылося яго 
першае пасля лета паседжанне ў Гістарычнай майстэрні. Яно было прысвечанае роднаму гораду, тэме: 

Мінск - мазаіка ідэнтычнасцяў

Мадэраваў сустрэчу Андрэй Ляневіч, навуковы супрацоўнік Дома-музея І з’езду РСДРП, выдатны знаўца гісторыі сталіцы. 

Асноўны даклад быў бліскуча зроблены гісторыкам, знаўцам Мінску Антонам Рудаком. Ён пракаментаваў ролік з вуснымі успамінамі старажылаў і расказаў пра ідэнтычнасць жыхароў мінскіх раёнаў, так бы мовіць, патрыётаў Грушаўкі, Шабаноў на прыкладзе іх актывізму ў абароне архітэктурнай забудовы іх мясцін, стварэнні графіці, выданні мемуараў.

Пасля завязалася актыўная дыскусія, з боку слухачоў было шмат пытанняў, а таксама расповядаў-успамінаў пра дзяцінства ў самых розных частках сталіцы.

Антон Рудак  гісторык, літаратар. Сфера зацікаўленасцяў: гісторыя Мінску, нямецкая акупацыя Беларусі 1941-1944 гг., крыніцы асабістага паходжання. Намінант літаратурнай прэміі “Дэбют” з кнігай вершаў “Верхні горад".

 

Фотографии: