Партрэт часу і неюбілейныя радасці

У межах праекта  Гістарычнай майстэрні «Дыялог трох пакаленняў» адбылася чарговая трэцяя сустрэча. Гэта быў роздум аб светлай памяці пакінуўшых зямны шлях былых вязняў Мінскага гета - Маі Крапінай і Льва Краўца, кіраўнікоў Беларускага грамадскага аб’яднання былых вязняў фашызму «Лёс», Беларускага саюза былых вязняў фашызму « Рэха вайны» - Уладзіміра Шакуціна, грамадскага аб’яднання былых малалетніх вязняў фашызму Савецкага раёна г. Мінска - Кацярыны Люлькінай, былога вязня канцэнтрацыйных лагераў Штутгаф, Бухенвальд, Ноенгаме - Паўла Васілеўскага. 
У словах дачкі Льва Краўца гучалі горач страт і радасць за мужнасць, любоў да жыцця і талент бацькі. Аляксандра Барысава бачыць неўміручасць справы замагання супраць тыраніі і гвалту, Людміла Шчэнікава, разам з вучнямі СШ 137 г. Мінска - паглыбленне адукацыйнай памяці, Соф’я Абрамава, як паплечнік валанцёрскай працы з Маяй Крапінай - выніковасць, разам з творчымі жаданнямі і добрымі словамі ад нямецкага партнера Дортмундскага МОЦ Вольгі Рэнш.

Добрымі вынікамі і намерамі на будучае падзялілася ад імя калектыва Красненскай СШ Маладзечынскага раёна Ала Шыдлоўская. Пасля значнай працы па ўшанаванню памяці 2 тыс. забітых яўрэяў у Красным настаўнікі і вучні рыхтуюць у сакавіку спатканне грамадскасці па шляху МІнск-Краснае-Гарадок.

Якаў Дрэер, кіраўнік спатканняў былых вязняў гета, канцэнтрацыйных лагераў, прымусовых рабочых, запрасіў у Вілейку на Міжнародны дзень вызвалення вязняў канцлагераў гісторыкаў, моладзь і калег па працы (сустрэча адбудзецца 9.04.19). Настаўнік гісторыі з Мар'інай Горкі Барыс Муха вызначыў прыярытэтам для сустрэчы Парэчча - беларускую вёску, жыхары якой у часы нацысцкай тыраніі выратавалі 39 дзяцей з Мінскага гета (31 ліпеня). Менавіта там, сіламі выратаванных і быў устаноўлены першы ў Беларусі помнік жыхарам вёскі - Праведнікам народаў свету (2001).

Напрыканцы дыялогу ў тым ліку са студэнтамі факультэта міжнарожных адносін БДУ (ст. выкладчык Вольга Швайба) сямейная гісторыя былога вязня Беластоцкага гета Міхаіла Розеншэйна абазначыла актуальнасць наступнага спаткання у Гістарычнай майстэрні – дыялог пра дзіцячыя лёсы, беларуска-польскую, сумесную культуру памяці трагедыі і гераізму.

Наступная сустрэча ў рамках праекта адбудзецца 23 студзеня а 14 гадзіне.

 

Фотографии: