Памятнае мерапрыемства да 76 гадавіны знішчэння Мінскага гета ў Гістарычнай майстэрні

23 кастрычніка, у 76 гадавіну ліквідацыі Мінскага гета, у Гістарычнай майстэрні імя Леаніда Левіна сабраліся сведкі ваенных падзей, якія перажылі Халакост, студэнты, старшакласнікі, валанцёры, а таксама супрацоўнікі Гістарычнай майстэрні падчас мерапрыемства ў рамках "Дыялогу трох пакаленняў".

Госці сабраліся а 15 гадзіне. Зала з любоўю была падрыхтавана з печывам, кавай і гарбатай, што адразу ж стварыла адкрытую і прыемную атмасферу. Размовы былі ініцыяваны лекцыяй рэферэнта Гістарычнай майстэрні Кузьмы Козака. Яго даклад пра гвалтоўнае і бяздушнае знічтажэнне гета, якое не пакідала шанцаў для выжывання, быў дапоўнены расповядам выратаванай сведкі Фрыды Рэйзман.

Пасля пачаліся размовы ў маленькіх групах з рознымі пакаленнямі, потым адбылася адкрытая дыскусія. Асаблівая канцэпцыя заключалася ў тым, што пасля абмеркаванняў у асобных групах маладыя людзі паведамлялі пра перажытыя вопыт тых, хто выжыў, і гэта спрыяла далейшым эмацыйным размовам. Напрыканцы мерапрыемства ў чарговы раз з'явілася магчымасць пагаварыць адзін з адным, а таксама гучала музыка. Такім чынам, "Дыялог трох пакаленняў" знайшоў агульнае і ўтульнае завяршэнне.

Расповяды падзей сведкаў - гэта рэдкія і важныя дакументы гісторыі з-за сталага і паважанага ўзросту тых, хто выжыў, а таксама з-за інфармавання маладое пакаленне пра мінулае. Таму мы дзякуем усім арганізатарам і ўдзельнікам за рэалізацыю мерапрыемства і заклікаем да гатоўнасці выступіць, паслухаць і запомніць!

Валанцёр ASF Maja Liebmann

Фотографии: