Паказ фільма: Кюрюмім

Запрашаем прыняць удзел у праглядзе фільма "Курумім" 16 сакавіка ў 15:00 ў Гістарычнай майстэрне імя Леаніда Левіна!

Курумім

Рэжысёр: Маркас Прада (Marcos Prado)

2016 год, Бразілія

Мова субтытраў: руская

Працягласць: 106 хвілін

ЦЭХ, 18.00, 16 снежня

Калі Маркас Прада пачаў здымаць свой фільм, галоўны герой ужо больш за 10 год правёў у камеры смяротнікаў Інданезійскай турмы.

Марка «Курумім» Арчэр быў асуджаны за кантрабанду какаіна і знаходзіўся ў адной камеры з тэрарыстамі, якія здзейснілі напад на Балі. Ён адчайна не хацеў застацца непачутым. Ён iмкнуўся распавесці сваю гісторыю.

Больш за 70 гадзін размоваў, дзясяткі лістоў, у якіх герой распавядае пра тое, што прывяло яго да злачынства, унікальныя кадры, якія зняў ён сам непасрэдна падчас зняволення з дапамогай нелегальна атрыманай відэакамеры. У камеры смяротнікаў герой жартуе і гарэзіць у намаганні схаваць свой страх перад непазбежным.

Рэжысёр не імкнецца абяліць ці апраўдаць свайго героя, не грае на эмоцыях і сентыментальных настроях. Мы бачым чалавека, які адчайна намагаецца захаваць мужнасць, але патрапіў у смяротную пастку і вінаваціць у гэтым можа толькі самога сябе. Чалавека, якога пазбавілі права на другі шанец. І таму фінал фільма так шакуе.

«Курумім» – фільм пра карумпаваную справядлівасць, несувымернасць цяжкасці злачынства і пакарання, а таксама жахлівую бессэнсоўнасць смяротнай кары.

https://www.youtube.com/watch?v=dNEmX9QwOeQ

 

 

Фотографии: