Паказ фільма: "Хто смяецца апошні"

Запрашаем прыняць удзел у праглядзе фільма: "Хто смяецца апошні" 15 снежня ў 19:00 ў Гістарычнай майстэрні імя Леаніда Левіна!

Як варта ставіцца да жартаў пра Халакост? Ці магчымы гумар у атмасферы паліткарэктнасці і павагі да ахвяраў? На першы погляд здаецца, што адказы на гэтыя пытанні відавочныя, бо існуюць тэмы, жарты на якія недапушчальныя. Але толькі на першы погляд.

Для тых, хто асуджаны на смерць, смех часта робіцца зброяй. Гумар, жарты і камедыі дапамагаюць чалавеку зняць напружанне і надаюць сілы, каб перамагчы жудасныя перажыванні. Тыя, хто выжыў у Халакосце, часта кажуць, што падчас вайны смех быў іх адзіным паратункам. І на пытанне, ці варта смяяцца з газавых камераў і печаў, адказваюць, што мы мусім смяяцца з машыны смерці, якую стварылі нацысты, бо смех пазбаўляе яе сур’ёзнасці і сілы. Гратэскны тыран Гітлер на каньках робіцца суцяшэннем для нацыі, якую ён гадамі вёў да знішчэння. 

РэжысёрФерне Перлстэйн (Ferne Pearlstein)

2016 год, ЗША, 88 хвілін 

Мова субтытраў: руская
 

 

 

Фотографии: