Паказ фільма "Чароўныя нажнічкі" і танцавальны майстар-клас

16 красавіка Гістарычная майстэрня запрашае ўсіх, хто цікавіцца яўрэйскай музыкай і танцамі, далучыцца да прэзентацыі фільма "Чароўныя нажнічкі" і танцавальнага майстар-класа. 
Стужка знятая ў жніўні-верасні 2017 года кінааматарамі ў Барысаве. Асноўныя здымачныя пляцоўкі – жывыя дэкарацыі старога горада, якія вельмі нагадваюць першую палову 20 стагоддзя і дзе часткова захавалася тагачасная архітэктура.

Стужку можна будзе пабачыць выключна ў “жывым” выглядзе, агучаную капэлей. Музыканткі будуць суправаджаць дзеянне фільма традыцыйнай беларускай і яўрэйскай музыкай, якая сапраўды гучала калісьці ў гэтых мясцінах на вечарынах і вяселлях.

Пасля паказу фільма гасцей чакае танцавальны майстар-клас.

Пачатак: 18.30

Уваход вольны

 

Фотографии: