Паказ фільма "Азарычы 1944" у рамках Тыдняў Германіі 2019

29 кастрычніка Гістарычная майстэрня запрашае на паказ фільма "Азарычы 1944".

У перыяд з 2003 па 2005 год студэнты і навуковыя супрацоўнікі Рейн-Вестфальскага тэхнічнага ўніверсітэта г. Ахена (RWTH Aachen) даследавалі прычыны і факты ваеннага злачынства, здзейсненага нямецкім вермахтам ў Беларусі падчас Другой сусветнай вайны. У выніку праекта, які быў рэалізаваны працоўнай групай Кёльнскага ўніверсітэта і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Мінску, быў створаны фільм “Азарычы 1944 г.”. Аналіз шырокіх архіўных матэрыялаў, інтэрв'ю са сведкамі злачынстваў і даследаванні на месцы падзей дазволілі правесці дакладную рэканструкцыю гвалтоўнага згону каля 50.000 грамадзянскіх асоб вайскоўцамі вермахта ўвесну 1944 года ў Азарыцкі лагер смерці. Фільм падрабязна раскрывае гэта ваеннае злачынства і дае магчымасць атрымаць уяўленне пра жахлівы вопыт ахвяр і дзеянні злачынцаў.

Па заканчэнні адбудзецца гутарка з экспертам Аляксандрам Далгоўскім і сведкай злачынстваў ля Азарыч Валянцінай Шышло.

Фільм упершыню дэманструецца на беларускай мове.

Мерапрыемства праходзіць у рамках #ТыдніГерманіі2019

Уваход вольны

 

Фотографии: