Новая дакументалістыка: магчымасці і абмежаванні

26 лютага прайшло паседжанне Клуба вуснага гісторыка, прысвечанае пытанню выкарыстання вуснай гісторыі ў кінадакументалістыцы.

Дакументальнае кіно з’яўляецца важным сродкам прэзентацыі для шырокай аўдыторыі матэрыялаў вуснагістарычных крыніц. Менавіта дэманстрацыі і абмеркаванню новага фільма Ягора СурскагаМы жылі ў гета” (2018) было прысвечана чарговае паседжанне клуба.  Гэта стужка была створана падчас леташняй сумеснай экспедыцыі Гістарычнай майстэрні імя Леаніда Левіна і Беларускага архіва вуснай гісторыі, калі вялася карпатлівая праца па запісе ўспамінаў былых ахвяр нацызму. У цэнтры фільма – тры  жыццёвыя гісторыі выжылых у Халакост у Мінску і сучасныя пошукі па рэканструкцыі біяграфій маладымі валанцерамі. Усе жадаючыя цяпер маюць магчымасць таксама пабачыць гэты фільм на youtube-канале БЕЛСАТ ГІСТОРЫЯ.

Пасля прагляду фільма адбылася дыскусія аб сучасных праблемах і выкліках, якія паўстаюць перад стваральнікамі дакументальнага кіно. У якасці эксперта ў размове апроч Ягора Сурскага ўзяў удзел вядомы кінарэжысёр і журналіст Барыс Герстэн, аўтар цыклу дакументальных фільмаў “Хроніка Менскага гета”.

Абмеркаванне праблемаў дакументалістыкі вялося вакол тэмы Халакосту, якая была зададзена прадэманстраваным фільмам. Асноўным пытаннем, асабліва хвалюючым для рэжысёраў на сённяшні момант, з’яўлялася - як дадзеныя надзвычай трагічныя  падзі з нашай гісторыі данесці да сучаснага гледача, які знаходзіцца пад моцным уздзеяннем медыякультуры і не вельмі дасведчаны ў сваім гістарычным мінулым, і як пры гэтым застацца ў межах аб’ектыўнага дакументальнага расповеду?

 

Фотографии: