Моладзь цікавіцца гісторыяй Мінскага гета

Чарговае спатканне на месцах памяці Халакоста студэнты Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь прысвяцілі гісторыі Мінскага гета. Вядомыя праз творчую адукацыйную дзейнасць выкладчыкі Акадэміі Святлана Шабуневіч і Іван Саракавік, разам з навучэнцамі, паставілі чарговую задачу - на шляху трагічных падзей, знішчэння каля 100 тысяч яўрэяў Мінска і Вены (Аўстрыя), са шматлікіх гарадоў Германіі, Чэхіі і Польшчы, у дыялогах пра здабыткі мужнасці і чалавечнасці наблізіцца да свядомага ўшанавання памяці ахвяр моладдзю. 

Рэферэнт Майстэрні Кузьма Козак даваў на гэтым шляху тлумачэнні праз гістарычныя даведкі, гісторыю мемарыялізацыі ад архітэктара Леаніда Левіна, персаніфікацыі супрацьлеглага. Так, былая тэрыторыя зондэргета прадставіла прысутным тры арыгінальныя будынкі, якія яшчэ памятаюць падзеі вайны, дзеннікавыя запісы Бертольда Руднэра, Карла Лёвэнштайна і Хайнца Розенберга. Адсюль так балюча ўспрымаецца гісторыя смерці Марты Крон і жыцця Гюнтэра Катцэнштайна. Становяцца больш зрузумелымі мужныя словы, напісанныя на Камяні памяці з Франкфурта на Майне. 
У Гістарычнай майстэрні, разам з яе рэферэнтам, гісторыкам Аляксандрам Далгоўскім была працягнута размова пра лагер смерці Трасцянец, культуру памяці ахвяр вайны. 
Вось так, студэнты-першакурснікі - будучыя дзяржаўныя ўпраўленцы атрымоўваюць новыя важныя жыццёвыя вымярэнні. Яны ў чаканні сумеснай працы праз адукацыйныя праэкты Майстэрні.

 

Фотографии: