Міжнародны сімпозіум да 75-гадавіны Хатыньскай трагедыі

20-22 сакавіка адбыўся міжнародны сімпозіум "Чалавечнасць у гады бесчалавечнасці", які даў магчымасць узгадаць і абмяркаваць такую складаную тэму моладзі, гісторыкам, вядомым грамадзкім дзеячам, былым вязням, шырокай грамадскасці. Каманда Гістарычнай майстэрні таксама прыняла ўдзел у гэтым мерапрыемстве.

21 сакавіка Ірына Кашталян стала адным з мадэратараў секцыі, прысвечанай захаванню памяці пра вайну праз вусную гісторыю, а Антаніна Чумакова прадставіла Архіў сведак Майстэрні. Адбылася цікавая дыскусія сярод прадстаўнікоў розных рэгіёнаў Беларусі і нават краін. Новыя акцэнты расставіў і прысутны былы вязень Маутхаузэна Яўген Хрол.

На наступны дзень у сумную гадавіну знішчэння Хатыні разам з іншымі прысутнічалі на памятным мітынгу, ускладалі кветкі да вечнага агню ў мемарыяле. 

Такая трагедыя ніколі болей не павінна паўтарыцца!

Фотографии: