Клуб вуснага гісторыка: Лекцыя па метадалогіі Oral History

22 верасня ў Гістарычнай майстэрні ім. Леаніда Левіна ў межах Тыдняў Германіі прайшло чарговае паседжанне Клуба вуснага гісторыка.  Вядомая  гарбурская прафесарка Ульрыка Юрайт выступала з лекцыяй па тэме “Жыццё пражытае наперад і зразуметае назад - Вусная гісторыя як крыніца гістарычных даследаванняў”.

Слухачы пачулі як сістэматычна і метадалагічна правільна запісваць інтэрв’ю, якія існуюць падводныя камяні працы з траўмаванымі сведкамі, як пасля апрацоўваць такі тып крыніц, чаму нягледзячы на крытыку суб’ектыўнасці іх усё ж варта ўжываць і даследчыку, і адукатару. У тым ліку гаворка ішла пра тое, што адбываецца з памяццю чалавека на працягу жыцця, што ён імкнецца “выцясніць” і забыць, як трансфармуецца траўма праз 70 год пасля падзей, і які ў гэтым уплыў соцыюма.

Паважаная спадарыня Юрайт спынілася на пытаннях “мадэляў памяці” і “ўзроўняў вопыту”. Асвятляліся не толькі індывідуальны і калектыўны ўплыў, а і адбіткі розных гістарычных перыядаў. Такія напластаванні памяці можна знайсці ў любым якасна запісаным вуснагістарычным інтэрв’ю і адкрыць такім чынам новыя нечаканыя дыскурсы для разгляду.

Пасля ажыўленай дыскусіі ўдзельнікаў мерапрыемства запрасілі на наступнае паседжанне Клубу вуснага гісторыка, якое адбудзецца 20 кастрычніка (пятніца) ў 18:30 і будзе прысвечана тэме “Дзеці, якія перажылі Халакост: па слядах мінскай экспедыцыі”.

Ульрыка Юрайт (Dr. phil.) нар. у 1964, гісторык; працуе ў Гамбургскім фондзе судзейнічання развіццю навукі і культуры, Гамбургскім інстытуце сацыяльных даследаванняў.

Ключавыя разглядаемыя ёй тэмы: сацыяльна-культурная гісторыя 19-га і 20-га стагоддзяў, біяграфічныя даследаванні, палітычная калектыўнасць, вусная гісторыя, даследаванні пакаленняў, культура ўспамінаў і даследаванні памяти, прастора як палітычны класіфікацыйны прызнак, гісторыя гвалту.

 

Фотографии: