Курсы гідаў-перакладчыкаў пры Майстэрні працягваюцца

26 сакавіка адбыўся ўжо шосты занятак курсаў для гідаў. Мэта іх - не столькі падрыхтаваць удзельнікаў да атэстацыі ў Нацыянальным агенстве па турызме, але як спецыялістаў па Трасцянцы і Мінскім гета, якія валодаюць актуальнымі ведамі па тэме, могуць усебакова яе прадставіць. Слухачы не толькі знаемяцца з тэорыяй, але і выконваюць практычныя заданні. У канцы восені яны прадставяць напрацоўкі, якія стануць асновай кантрольных тэматычных тэкстаў экскурсій і партфеля экскурсавода – ілюстратыўнага дапаўнення для размовы з турыстамі.

Пад час семінара 26 сакавіка дзякуючы вядомаму спецыялісту па экскурсазнаўстве Святлане Машчанка мы пазнаёміліся з методыкай паказа падчас экскурсій.  А вось другая частка была прысвечана абмеркаванню з Кузьмой Козакам партфэля гіда па Мінскаму гета і паглыбленню ў гісторыю захавання памяці пра Мінскае гета. Працяглыя дыскусіі паказваюць наколькі неадназначначна і няпроста рыхтаваць ілюстратыўны матэрыял. Але ўдзельнікі семінараў з гэтай задачай адназначна справяцца.

 

Фотографии: