Клуб вуснага гісторыка: прэзентацыя зборніка канферэнцыі

У Клубе вуснага гісторыка будзе прэзентаваны зборнік па выніках канферэнцыі, арганізаванай Беларускім архівам вуснай гісторыі і партнёрамі.

Выданне гэтай кнігі – важная падзея не толькі для беларускай навукі, але і ўсяго грамадства, бо тэма рэпрэсій становіцца ўсё больш актуальнай. Кніга створана па матэрыялах леташняй канферэнцыі, якая сабрала разам даследчыкаў з Беларусі, Украіны, Польшчы, Расеі – першай за амаль 20 год.

Адкрые прэзентацыю беларускі сацыёлаг і гісторык Аляксей Ластоўскі, які паразважае пра тое, якая памяць пра рэпрэсіі ёсць зараз у беларускім грамадстве, ці можна сказаць, што мы асэнсавалі колішнія падзеі і зрабілі важныя высновы.

Таксама на мерапрыемстве будуць прысутнічаць некаторыя з аўтараў, якім можна будзе задаць пытанні.

Сустрэча адбудзецца 13 снежня ў 18.30 па адрасе: вул. Сухая, 25 (Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна). Уваход вольны.

 

Фотографии: