Гісторыя гета вачыма сведкі

Семінар 11 мая для гідаў-перакладчыкаў, якіх рыхтуе Майстэрня па тэме Мінскага гета і Трасцянца, атрымаўся вельмі эмацыйным. Абедзве яго часткі вельмі моцна сенсібілізавалі ўдзельнікаў да тэмы.

Першая частка была прысвечана пасляваенаму становішчу яўрэяў на терыторыі Беларусі. Дырэктар Гістарычнай майстэрні Ірына Кашталян распавяла па асаблівасці аднаўлення жыцця пасля Халакосту ў яўрэйскай абшчыне Мінска, а таксама прывяла характэрныя прыклады выпадкаў антысемітызму 1940-1980-х гг. Яе выступ працягнула Тамара Курдадзе, якая яшчэ падлеткам стала сведкай стаўлення да яўрэяў у Мінску і праблем з якімі яны сутыкаліся ў савецкі час. Вельмі падрабязна яна распавяла пра яўрэйскія традыцыі, якія захоўвала іх сям’я.

У наступным блоку мерапрыемства ўдзельнікі семінара атрымалі ўнікальную магчымасць распытаць і пачуць пра жыццё у Мінскім гета ад непасрэднага сведкі Якава Краўчынскага (1933 г.н.), які пасля некалькіх год выжывання ў гета змог выратавацца разам з маці ў партызанскім атрадзе Зорына.

Наступны раз слухачы курсаў пачуюць даклад пра гісторыю будынка Майстэрні, а таксама паўдзельнічаюць у экскурсіі па Мінску ад вядомага спецыяліста Сяргея Бусько.

 

Фотографии: