Міжнародны Форум ушанавання Праведнікаў у Парэччы

Вёска Парэчча ў гісторыі Халакосту і Другой сусветнай вайны засталася вобразам Праведніцы народаў свету. Тут, з часу ліквідацыі Мінскага гетта, 39 яўрэйскіх дзяцей з кастрычніка 1943 г. атрымалі паратунак і ратаванне ад забойства нацыстаў. Вось чаму ў 2001 г. былыя вязні  Мая Крапіна і Фрыда Рэйзман, якія былі выратаваны  мясцовымі жыхарамі, за ўласныя сродкі паставілі першы ў Беларусі помнік Праведнікам - жыхарам вёскі Парэчча. 

Калі ж пачала працаваць Гістарычная майстэрня ў Мінску і Краязнаўчая школа ў Мар’інай Горцы, то неаднаразова яе супрацоўнікі разам з былымі вязнямі Мнскага гета і моладдзю Мар’інай Горкі і Мінска  прыязджалі для спаткання. Калі ня стала Маі Крапінай, якая вяла справы  беларускіх Праведнікаў, то была слушна прынята думка ў межах праекта «Дыялог трох пакаленняў» штогод праводзіць традыцыйныя для Гістарычнай майстэрні Міжнародныя форумы ў Парэччы. 

15 мая 2019 г. разам з  прадстаўнікамі мясцовай улады адбыўся першы Форум Гістарычнай майстэрні. Каля помніка старшыня Шацкага сельсавета Уладзімір Кароль выказаў сваю падтрымку ў шанаванні памяці землякоў. Свае пажаданні выказалі былыя вязні Мінскага гетта Фрыда Рэйзман і Уладзімір Трахтэнберг, Праведніца народаў свету Раіса Сямашка. Словы аб значнасці падзеі акцэнтаваны Паслом Велікабрытаніі Фіонай Гіб, кіраўніком Мінскага грамадскага аб’яднання былых малалетніх вязняў Ларысай Аляксандранка. Ад гісторыкаў Халакосту свае разважванні выказаў прафесар Іофе. 

Значны фармат быў акрэслены вядомым скульптарам і Аляксандрам Фінскім, адным з стваральнікаў разам з Леанідам Левіным і Эльзай Полак мемарыяла «Яма»  - цэнтральнага месца памяці Халакосту ў Беларусі, паставіць новы для свету мемарыяльны знак Праведнікам вёскі Парэчча.

Удзельнікі на шляху форума наведалі Папову горку - месца пахавання больш  за 1 тысячу мясцовых яўрэяў. Бачна, што ў хуткім часе тут будзе новы мемарыял. 

Вельмі цікавае з даваеннага і ваеннага беларускага і яўрэйскага жыцця даведаліся ў час наведвання Блоні ад дырэктара раённага краязнаўчага музея Аляксандра Прановіча. 

Па выніках бакамі было зазначана, што наступны форум пра Праведнікаў народаў свету набудзе шырокі адукацыйны і даследчы характар.

Фотографии: