Экскурсаводы прайшлі па мясцінах, якія памятаюць пагром 2 сакавіка...

2 сакавіка 2019 года -  77-годзе трагедыі падзей масавага знішчэння нацыстамі 5 тыс. вязняў Мінскага гета. Пра гэта можна было пачуць з аповядаў тых, хто перажыў Халакост, якія балюча ўспаміналі пра сямейныя трагедыі менавіта гэтага дня. Вось чаму група экскурсаводаў Мінска, якія паглыбляюць свае веды на базе Гістарычнай майстэрні, менавіта ў гэты дзень вырашылі прайсці ад мяжы МІнскага гета (былыя яўрэйскія могілкі) праз месцы ўтрымання дэпартаваных яўрэяў з Германіі, Аўстрыі і Чэхіі (тэрыторыя зондергета), затым па плошчы Юбілейная, вуліцы Ракаўскай (з прыпынкамі успамінаў Міхаіла Трэйсцера пра пах хлеба, як і Хургіной пра бункер). Вось і Яма - цэнтральны пункт роздуму і дыялогу гэтага дня, як выклік нашай сумленнасці і сумеснай працы па паглыбленню культуры памяці Халакоста.

Фотографии: