Беларускія остарбайтары: вяртанне ў жыццё

29 мая на апошняй сустрэчы сезона ў Клубе вуснага гісторыка прашла прэзентацыя фільма "Беларускія остарбайтары: вяртанне ў жыццё».

Остарбайтарамі была вялікая колькасць людзей, якія былі вывезеныя з Беларусі ў Германію на прымусовыя працы. Яны не былі злачынцамі, не выступалі супраць савецкай улады. Аднак, сталі ізгоямі ў паваенным Савецкім Саюзе. У большасці выпадкаў афіцыйная прапаганда расцэньвала іх не як ахвяр вайны, а як памагатых гітлераўскай Германіі.

Гэтыя людзі маўчалі больш за 70 гадоў і толькі цяпер яны расказалі пра сваё няпростае жыццё. Падчас сустрэчы быў прэзентаваны дакументальны фільм, які быў створаны на падставе матэрыялаў экспедыцый Беларускага архіва вуснай гісторыі. Гэта ўнікальныя гісторыі рэальных людзей, якія дазваляюць кожнаму гледачу скласці сваё меркаванне пра прымусовую працу ў гады Другой сусветнай вайны і лёсы былых нявольнікаў. Фільм ужо быў паказаны ў Германіі і Гродна, у Мінску ён дэманстраваўся ўпершыню.

Пасля паказу фільма адбылася дыскусія з удзелам каардынатара праекту «Беларускія остарбайтары» гісторыкам Андрэем Мастыкам і рэжысерам фільма Алесем Лапо. Яны расказалі пра гэты праект і агучылі невялікую лекцыю пра остарбайтараў.

Наступная сустрэча ў Клубе вуснага гісторыка адбудзецца ў верасні. Жадаючых запрашаем далучыцца да вуснагістарычнай экспедыцыі, якая будзе адбывацца на базе Гістарычнай майстэрні 20-25 жніўня. Па пытаннях удзелу кантактуйце -- kashtalian@ibb.by.

І cачыце за нашымі навінамі!

 

Фотографии: