Беларускія некропалі: змаганне ды ўшанаванне

Могілкі ў Беларусі сталі не толькі месцамі, куды прыходзяць для наведвання сваіх памерлых родных, але і месцамі змагання за памяць.

Знішчаныя могілкі, месцы масавых забойстваў, занядбаныя некропалі – гэта ўсё тэрыторыі, дзе могуць сутыкнуцца розныя погляды на гісторыю, культуру, памяць. Прыкладам тут будуць і Вайсковыя могілкі, дзе сышліся розныя канцэпцыі догляду і шанавання месца пахавання; і сапраўдная вайна памяці ў Курапатах, і змаганне за яўрэйскія могілкі.

Эксперты гэтага паседжання Павал Каралёў і Таццяна Пятрова пагутараць пра важнасць некропаляў у гісторыка-культурным ландшафце, а таксама абмяркуюць розны вопыт працы з гэтымі аб’ектамі: валанцёрскі досвед у доглядзе каталіцкіх могілак ды планы далейшай працы з імі (Таццяна Пятрова) і вопыт мабілізацыі насельніцтва для аховы і догляду Вайсковых могілак (Павал Каралёў).

Сустрэча адбудзецца 30 мая ў 18.30 па адрасе: вул. Сухая, 25 (Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна). Уваход вольны.

 

Фотографии: