Абвяшчаецца набор беларускіх удзельнікаў семінара па культуры памяці ў Польшчы, Беларусі і Германіі

Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна запрашае моладзь да 26 год, якую цікавіць гісторыя, паўдзельнічаць у міжнародным праекце “Культуры памяці пра Другую сусветную вайну і Халакост: Вызваленне и канец вайны - Польшча, Беларусь, Германія”.

Пасля заканчэння Халоднай вайны і адкрыцця архіваў у межах еўрапейскіх супольнасцяў памяці ўзмацняюцца асіметрыя і межы. Як з гэтым змагацца, як з падзеленай еўрапейскай памяці зрабіць інтэгравальную і супольную культуру памяці? Пра гэта і іншыя сучасныя праблемы культур памяці трох краін мы будзем гаварыць падчас трох семінараў у Польшчы, Беларусі і Германіі, каля знакавых месцаў памяці Другой сусветнай вайны.

Сустрэчы адбудуцца:

02.12.-08.12.2019, Міжнародны Дом Сустрэч Моладзі ў Асвенцыме; Варшава/Польшча
05.05.-10.05.2020, Гістарычная майстэрня ім. Леаніда Левіна / Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр ім. Ёханэса Рау/Беларусь
Кастрычнік 2020, Мюнхен i Нюрнберг/Германія

Мерапрыемствы арганізаваны сумесна з Міжнародным Домам Сустрэч Моладзі ў Асвенцыме (Польшча), Агенцтвам па адукацыі - гісторыі, палітыкі і сродках масавай інфармацыі, e.V. (Берлін/Германія), Аддзелам дыдактыкі гісторыі (Вольны ўніверсітэт Берліну/Германія), Баварскім моладзевым саветам (Мюнхен/Германія), Кафедрай міжкультурных даследаванняў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (Варшаўскі ўніверсітэт/Польшча), Кафедрай дыдактыкі гісторыі i публічнай гісторыі (Універсітэт Людвіга-Максіміліяна, Мюнхен/Германія).

Мовы праекту: англійская, беларуская/руская, польская, нямецкая
Узрост удзельнікаў: да 26 год
Прыём заявак на ўдзел: да 01.10.2019
Унёсак: 50 злотых (за кожную частку праекту)

Арганізатар забяспечвае начлег і харчаванне, аплату транспартных выдаткаў, візавую падтрымку.

Умовы ўдзелу:

• Заяўкі ўдзельнікаў, якія дэкларуюць удзел ва ўсіх трох частках, маюць перавагу.

• Патрабуюцца добрыя веды англійскай мовы, перавагай будуць веды іншых моў праекту (польская, нямецкая).
• Канчатковае пацверджанне ўдзелу пасля адбору, а таксама наступная інфармацыя будуць дасланыя пасля заканчэння тэрміна прыёма заявак.
• Дасылка запоўненай заяўкі на ўдзел з’яўляецца адначасова пацверджаннем знаёмства і прыняццем умоў удзелу.

Для падачы заяўкі на ўдзел запоўніце, калі ласка, форму:

https://docs.google.com/forms/d/1aSi-Ms_fUzuQoUXNAy3Q0bv0w_zGaFm3Gql8PWfGSdY/edit

Фотографии: