5 кастрычніка прэм’ера фільма

У межах тыдняў Германіі Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна запрашае на прэм’еру фільма «Так, Андрэй Іванавіч» (Ja, Andrei Iwanowitsch). Ён прысвечаны сучаснаму жыццю аднаго з апошніх беларускіх вязняў Бухенвальда Андрэя Іванавіча Маісеенка. Чалавека, чый трагічны лёс і цяперашнія жыццёвыя абставіны не змаглі пазбавіць годнасці і жыццярадаснасці. Чалавека, які не згубіў веры ў сябе і ў лепшае.

Напрыканцы фільма адбудзецца размова з рэжысёрам Ханэсам Фарлокам (Hannes Farlock) і самім галоўным героем фільма.

Мова фільма: руская з нямецкімі субтытрамі. Працягласць 70 хв.

Уваход вольны.

Час: 5 кастрычніка (пятніца), 18:00

Месца: Гістарычная майстэрня ім. Л.Левіна,

   г.Мінск, вул. Сухая, 25.

 

Фотографии: 
Документы: