22 лютага ў 18:30 у Гістарычнай майстэрні адбудзецца другое пасяджэнне Клуба вуснага гісторыка

22 лютага ў 18:30 у Гістарычнай майстэрні адбудзецца другое пасяджэнне Клуба вуснага гісторыка

Тэма: Свае чужыя і чужыя свае: гісторыя Беларусі як гісторыя памежжа. Выступоўцы: Вольга Іванова, гісторык, архівіст, і Ігар Бабкоў, філосаф, літаратар.

Пачатак мінулага стагоддзя быў вельмі прынадны для даследавання сваёй ідэнтычнасці. Першую спробу зрабіў Максім Гарэцкі ў "Дзвюх душах". Пасля філосаф Ігнат Абдзіраловіч дакладна сфармуляваў праблему гістарычнага шляху Беларусі: "Беларусь як граніца паміж Усходам і Захадам". У варунках зменлівага грамадска-палітычнага жыцця, руху межаў і культур Абдзіраловіч заклікаў ісці сваім, адвечным шляхам. Годам пазней выйшла з друку п'еса Янкі Купалы "Тутэйшыя", дзе паэт ў сваю чаргу аналізаваў беларускую самаідэнтыфікацыю. Паступова пошукі сябе ў беларускай памежнасці паступова сціхлі, каб зноўку распачацца ў новым, ХХІ стагоддзі. Такім чынам, на другой сутрэчы ў Клубе будзе даследавацца памежжа і тое, якім чынам яно паўплывала на беларускую ідэнтычнасць.

Беларускі архіў вуснай гісторыі некалькі гадоў прысвяціў збору ўспамінаў на колішняй савецка-польскай, так званай, Рыжскай мяжы. Засноўваючыся на выніках праведзеных экспедыцый, сабраных успамінах і назіраннях можна казаць аб тым, што былая савецка-польская мяжа ў пэўнай форме існуе і цяпер. Найбольш яна застаецца ў памяці і ментальнасці яе жыхароў, якія і сёння дзеляцца на т.зв. “заходнікаў” і “усходнікаў”. Аб вобразах “заходнікаў” і “ўсходнікаў” на падставе сабраных на памежжы ўспамінаў  (спасылка на публікацыю http://www.nashapamiac.org/docs/1939_zbornik_2014.pdf) раскажа вусны гісторык Вольга Іванова. Яна паспрабуе адказаць на пытанні аб ментальных, культурных і сацыяльных адрозненнях паміж імі, асаблівасцях самаідэнтыфікацыі, а таксама аб тым, чаму гэты падзел захаваўся і сёння.

Філосаф, літаратар Ігар Бабкоў, які даўно даследуе памежжа як экзістэнцыйны феномен, не будзе засяроджвацца на пэўным гістарычным прэцэдэнце. Яго даклад "Беларускі кантэкст: ад памежжа ідэнтычнасцяў да ідэнтычнасці памежжа" дапаможа зразумець, якім чынам на нашай карціне свету адбілася знаходжанне на памежжы.

У адным са сваіх эсэ "Этыка памежжа: транскультурнасць як беларускі досьвед" (1999) сцвярджаў, што Беларусь знаходзіцца ў стане вайны культураў. Аднак, у адным са сваіх апошніх інтэрв'ю адзначыў, што "беларуская барыкада", якая бачылася падставай для стварэння новай беларускай ідэнтынасці, знайшла свой скон пасля 2014 года. І цяпер зноў трэба вызначаць, якая будучыня чакае Беларусь і што мы самі з сябе ўяўляем цяпер.

  

 

 

 

Фотографии: