10 Красавіка – Міжнародны дзень вызвалення былых вязняў канцлагераў

Чарговым шостым разам, напярэдадні Міжнароднага дня вызвалення былых вязняў канцлагераў, 10 красавіка сустрэліся грамадскія ініцыятывы Вілейкі і Мінска ў праекце Гістарычнай майстэрні імя Леаніда Левіна «Дыялог трох пакаленняў». На гэты раз мінская група наведала краязнаўчы музей Вілейкі, дзе групу гасцінна сустрэла яго супрацоўніца Вольга Коласава.

Працягам паслужыла панарамная размова ўдзельнікаў пра зробленае і бліжэйшыя шляхі супрацоўніцтва ў кінатэатры "Мір". Якаў Дрэер, як адзін з мясцовых арганізатараў грамадскага аб'яднання "Памяць вайны", выступіў ад імя вілейчукоў, яго дапоўнілі кіраўнікі мінскіх грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў былых вязняў нацызму Ларыса Александранка, Галіна Змушко, Зоя Давыдзенка, Тамара Цюрына. Усіх заклікалі да сумесных спраў на шляху захавання памяці пра гераічную барацьбу і трагедыю. Аляксандр Плавінскі прадставіў выніковыя гістарычныя даследаванні, а Яўген Хрол - былы вязень Маўтхаўзена - асабістую дакуметальную стужку пра трагедыю перажытага ў вайне.

Вельмі парадавалі сваёй культурнай беларускасцю гаспадары, якія ў прамовах агалошвалі асабістыя вершаваныя споведзі. Тамара Курдадзе, як кіраўнік праекта ўпэўніла ўсіх, што будзе працяг дыялогу Мінска і Вілейкі. Мы вельмі радыя, што дадзенае мерапрыемства было падтрымана арганамі сацыяльнай службы і маладзёвай арганізацыі БРСМ г. Вілейкі, як і выкладчыкамі і студэнтамі гістарычнага факультэта БДУ, Мінскага медычнага каледжа, СШ № 2 г. Мар'іна Горка. І надалей ёсць упэўненасць, што дадзенае грамадскае супрацоўніцтва будзе паглыбляцца.

 

Фотографии: