Міжнародная супольнасць памятае: аўстрыйскія і беларускія валанцёры аднавілі мемарыяльныя шыльды
16 верасня 2025 г. па ініцыятыве аўстыйскай ініцыятывы IM-MER Erinnern http://www.im-mer.at/ і аўстрыйскага пасольства пры ўдзеле супрацоўнікаў Гістарычнай майстэрні імя Леаніда Левіна/ІББ Мінск, Храма-помніка ў гонар Усіх Святых, студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта замежных моў былі заменены 464 індывідуальныя шыльды ў памяць забітых аўстрыйскіх яўрэяў у Благаўшчыне/Малы Трасцянец.
Адначасова прыводзіліся ў парадак таблічкі ў памяць беларускіх, нямецкіх і чэшскіх яўрэяў, удзельнікаў мінскага супраціву і заложнікаў з ліку цывільнага насельніцтва.









