Анлайн-форум «75 год Перамогі: зберажэм месцы памяці»

20 мая ў 10:30 у межах праекта Гістарычнай майстэрні імя Леаніда Левіна «Рэгіянальная дыялогавая пляцоўка трох пакаленняў і сацыяльна-псіхалагічная рэабілітацыя сведкаў ваенных падзей» адбудзецца анлайн-форум «75 год Перамогі: зберажэм месцы памяці». У мерапрыемстве будзе зроблена акцэнтацыя на захаванні і павазе да месцаў памяці Вялікай Айчыннай вайны, якія ў вобразах мемарыялаў, помнікаў, абеліскаў і памятных дошак паўсталі на тэрыторыі Беларусі ў колькасці больш чым 10 тысяч адзінак, што вымагае ад грамадскасці большай увагі і клопату. Ініцыятыўнасць валанцёрскай суполкі «Зберажэм Масюкоўшчыну» - месца самага буйного лагера знішчэння ваеннапалонных Чырвонай Арміі у час нацысцкай акупацыі 1941-1944 гг., уздымае пытанні забыцця і стварэння новых помнікаў і месцаў памяці ў г. Мінску.

Далучацца да дыялогу стваральнікі вядомых мемарыялаў Беларусі. Такіх як Благаўшчына (Трасцянец), Шталаг 342 (Маладзечна), Чырвоны Бераг (Жлобінскі раён). А таксама спецыялісты аховы гістарычнай спадчыны, музейнай, архіўнай і экскурсійнай справы. Разам са сведкамі вайны яны абмяркуюць як больш комплексна вырашаць паўсталыя пытанні культуры памяці. Сярод запрошаных: прадстаўнікі дзяржаўных органаў кіравання, ініцыятыўных груп з Полацка, Дзяржынска, Мар’інай Горкі, вёсак Краснае, Гарадок, Парэчча.

Чакаем у час працы анлайн-форума 20 мая з 10.30 да 12.30.

Cпасылка для zoom: https://cutt.ly/Qylx7YU

Meeting ID: 861 6552 2633 Password: 032010
Topic: Форум 75 год Перамогі Time: May 20, 2020 10:30 AM Minsk

Пры праблемах з падлучэннем пішыце на электронную пошту: info.gwminsk@ibb.by 

Прамая трансляцыя на нашай старонцы ў Фэйсбуку пачнецца 20.05.2020 ў 10-30 -- https://cutt.ly/OyT7FPC

Фотографии: